Ад першага Еўрамайдану да выбараў: відэахроніка зменаў ва Украіне


Крызіс і змены ва Украіне распачаліся са здрады Януковіча: паабяцаўшы ўкраінцам еўрапейскі шлях, кіраўнік дзяржавы развярнуўся да Крамля. Замест свабоды і еўрапейскіх каштоўнасцяў украінцы атрымалі святлашумавыя гранаты ды кулі.

{movie}Ад першага Еўрамайдану да выбараў: відэахроніка зменаў ва Украіне|right|16612{/movie}

Канфлікт пачаўся ў лістападзе 2013-га, калі Віктар Януковіч пад ціскам Расеі абвесціў аб прыпыненні перамоваў з Еўразвязам аб асацыяцыі. Пасля гэтай заявы цягам некалькіх тыдняў на Майдане пратэставала невялікая колькасць прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Літаральна праз пару дзён пасля жорсткага разгону мітынгоўцаў – украінцы прадэманстравалі сваю салідарнасць: на Майдан выйшлі ўжо не сотні, а тысячы, дзясяткі тысяч пратэстоўцаў.

Аднак Януковіч і не думаў адступаць ды некалькі разоў спрабаваў разагнаць Майдан. І ўсё ж ніводная спроба не мела поспеху. Чым больш жорстка дзеялі сілавікі, тым больш зацятым быў супраціў. Кульмінацыяй супрацьстаяння стаўся расстрэл дэманстрантаў у лютым ды ўцёкі Януковіча.

Масква не прызнала новае ўлады за легітымную, дала прытулак Януковічу і сканцэнтравала свае войскі на мяжы з Украінаю. Неўзабаве ў Крыме з’явіліся першыя «зялёныя чалавечкі» – добра ўзброеныя расейскія дыверсанты без апазнавальных знакаў. Яны выцеснілі ўкраінскіх вайскоўцаў з Крыму. У аўтаномнай рэспубліцы абвесцілі незалежнасць ад Украіны, і яна стала часткаю Расейскае Федэрацыі. Кіеў называе Крым часова акупаванаю тэрыторыяй.

Новая хваля крызісу пачалася 7 красавіка, калі прарасейскія сепаратысты ва ўсходняй Украіне пачалі захопліваць урадавыя будынкі, вывешваць расейскія сцягі ды ў выніку абвесцілі пра стварэнне «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі». Кіеў прызнаў сепаратыстаў тэрарыстамі. Аперацыя супраць іх адбываецца на Данбасе і цяпер.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/7W6sLXPb_2Q

Глядзі таксама
Каментары