Расплата за сяброўства? Крэмль гатовы даць Беларусі яшчэ больш нафты


Яшчэ больш чорнага золата хоча афіцыйны Менск. Нягледзячы на ўжо дасягнутыя дамоўленасці на наступны год, беларускі бок просіць Расею павялічыць імпарт нафты да 24 млн т. У адказ падчас Пецярбургскага эканамічнага форуму міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак заявіў, што расейскі бок не супраць павелічэння паставак. Сяброўства ці прагматычныя схемы?
{movie}Расплата за сяброўства?|right|16611{/movie}
Галоўны энергетык Расеі заявіў, што аб’ёмы паставак залежаць ад фізічных магчымасцяў нафтаперапрацоўчых заводаў у Беларусі. Якія на сённяшні дзень складаюць не больш за 23 млн т, але праз мадэрнізацыю ўрад Беларусі абяцае, што падвысіць магчымасці нафтаперапрацоўкі да 24 т.

Адметна, што Беларусь і Расея апошнія гады вельмі жорстка праводзяць перамовы наконт аб’ёмаў паставак нафты, часам нават пераходзячы на скандалы, ды і кантракты былі кароткатэрміновыя.

ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, «ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ»:
«Паквартальную схему пачалі ўводзіць пасля таго, як мы тут эксплуатавалі гэтую схему з разбаўляльнікамі. І гэта было не тое, што помста, але магчымасць кантраляваць беларускі бок».

Але пасля травеньскіх перамоваў Лукашэнка ў Маскве сітуацыя выглядае інакш. Эксперты бачаць у гэтым саступкі наўзамен на стварэнне Еўраазійскага саюзу.

ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, «ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ»:
«Лукашэнка прыехаў у Менск 9 траўня і распавёў, што дасягнулі дамоўленасці. Мы можам казаць, што былі дасягнутыя гэтак званыя пакетныя дамоўленасці. Якія ўключалі некалькі пунктаў. Адзін з пунктаў, што мы не атрымліваем мыта. Але ў наступным годзе атрымаем 50 %. Плюс гэта крэдыты. Ну, і гучала тэма, што можа быць павялічаны ці зафіксаваны аб’ём той нафты, якую мы атрымліваем з Расеі».

Пацвярджае гэтак званыя «пакетныя дамоўленасці» і той факт, што на чацвер у расейскім урадзе запланаванае паседжанне наконт мытаў на нафтапрадукты, экспартаваныя з Беларусі. І, магчыма, ужо з наступнага года афіцыйны Менск пакіне сабе некалькі мільярдаў долараў нафтавых мытаў, што раней ішлі ў бюджэт усходняй суседкі. Але праз уступ у Еўразійскі эканамічны саюз Беларусь будзе яшчэ больш прывязаная да Расеі.

Юрась Салодкі, «Аб’ектыў», belsat.eu

https://youtu.be/PIesfcd-4KM

Глядзі таксама
Каментары