Украінскія вайскоўцы агнём з зенітнай устаноўкі развярнулі расейскія верталёты


Вайскоўцы Узброеных сілаў Украіны спынілі расейскія гелікоптары Мі-35 на мяжы Херсонскай вобласці ды Крыму.

Сёння, 24 траўня, а 12:55 два верталёты Мі-35 Паветраных сілаў Расейскай Федэрацыі спрабавалі мінуць размежавальную лінію паміж Херсонскаю вобласцю і часова акупаванаю тэрыторыяй Аўтаномнай рэспублікі Крым, паведамляе ўпраўленне прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны.

«Вайскоўцы назіральнага паста аднаго з вайсковых гарнізонаў Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны, якія выконваюць задачы на загад у раёне мысу Кутара ў Херсонскай вобласці, папераджальным агнём з зенітнай устаноўкі прымусілі правакатараў узяць зваротны курс», – адзначаецца ў паведамленні міністэрства.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў