Ці будзе абвал беларускага рубля пасля чэмпіянату па хакеі?


Вакол чэмпіянату свету па хакеі – шмат міфаў, сярод якіх першы: беларусы могуць зарабіць на спартовай падзеі, заўважыў у «Размове Калінкінай» эксперт «Ліберальнага клубу» Антон Болтачка.
{movie}Канец чэмпіянату па хакеі і абвал беларускага рубля? |right|16600{/movie}
Звычайна гэткія імпрэзы, як чэмпіянат свету па хакеі, праходзяць са стратамі, падкрэсліў адмысловец. Беларусы не адчуваюць тых капітальных выдаткаў, якія нясе дзяржава: пабудова гатэляў, лядовых палацаў і гэтак далей. Прыбытак жа фармуецца з тых грошай, якія ў Беларусь прывозяць заўзятары. «Прыехала шматтысячная каманда турыстаў, але ў той жа час яны пакідаюць не так шмат грошай у нас. У нас не асабліва развітая структура, дзе іх пакідаць, таму ў выніку мы ад чэмпіянату атрымаем мінус, і дастаткова вялікі мінус», – адзначыў эксперт.

Тое, што грошы пальюцца ракою ў Беларусь пасля чэмпіянату – чарговы міф, мяркуе спадар Болтачка. Замежных інвестараў можа спужаць, што ў Беларусі нізкі ўзровень абароны правоў уласніка, адсутнасць прыватызацыі ды высокія падаткі.

Яшчэ адзін міф – абвал беларускага рубля пасля чэмпіянату, лічыць адмысловец. Паводле яго, аднаразовая дэвальвацыя нявыгадная ўладам перад прэзідэнцкімі выбарамі ў наступным годзе. «Вельмі выгадна праводзіць павольную, плыўную дэвальвацыю, якая ідзе даволі даўно. Дадаткова ёсць золатавалютавыя рэзервы, якія дазваляюць гэта рабіць. І насельніцтва не так і шмат скупае валюты на сённяшні дзень – больш яны захоўваюць рублёў у банкаўскай сістэме, чым долараў. Гэткім чынам, аднаразовай рэзкай дэвальвацыі ніхто не будзе праводзіць», – заўважыў знаўца.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/1zwPCQHIj7Q

Глядзі таксама
Каментары