Расейскі снайпер распавёў, колькі яму меліся плаціць за «галовы» ўкраінскіх вайскоўцаў (відэа)


За забітага жаўнера ўкраінскага войска дыверсанту абяцалі $ 100, а за афіцэра – $ 1 тыс.



Снайпер з Расеі, якога прадстаўнікі Службы бяспекі Украіны раней затрымалі ў Харкаве, прызнаўся, што атрымаў прапанову прыехаць ва Украіну і ўзяць удзел у баявых дзеяннях праз SMS-паведамленне. Пазней ён пазваніў на нумар, з якога прыйшло SMS, і даведаўся падрабязнасці.

{movie}Расейскі снайпер распавёў, колькі яму мелі плаціць за «галовы» ўкраінскіх вайскоўцаў|right|16599{/movie}

Падчас допыту дыверсант прызнаўся, што прыехаў ва Украіну па заданні расейскіх спецслужбаў, а перад гэтым браў удзел у ваенных дзеяннях у Чачэніі.

39-гадовы расеец меўся адстрэльваць украінскіх вайскоўцаў за ўзнагароджанне. За забітага жаўнера яму абяцалі $ 100, а за афіцэра – $ 1 тыс. Яшчэ € 2 тыс. тэрарыст мусіў атрымаць, вярнуўшыся ў Расею, паведамляе прэс-служба СБУ.

Перад выездам на тэрыторыю Украіны снайпер прайшоў падрабязны інструктаж у Растове-на-Доне. Цяпер сілавікі трымаюць снайпера пад вартаю.

МЯ, belsat.eu, паводле tsn.ua

Стужка навінаў