Хакеры хацелі знішчыць вынікі выбараў прэзідэнта Украіны


Хакерская праграма мелася актывавацца у дзень выбараў 25 траўня.
СБУ Украіны выявіла камп’ютарны вірус, які мусіў знішчыць вынікі выбараў прэзідэнта Украіны. Хакерская праграма мелася актывавацца 25 траўня і знішчыць усю базу звестак на серверы ЦВК.
Паводле першага намесніка старшыні Дзяржаўнай службы адмыслова сувязі ды абароны інфармацыі Аляксандра Карнейкі, гэта зрабіла асоба, якая ведала сістэму: пры ўваходзе ў яе яна не падбірала паролю, а адразу ўпісала яго.
Праграмнае забеспячэнне было распрацаванае і прапанаванае Цэнтральнай выбарчай камісіі ў часы папярэдняй улады. Цяпер галоўнаму камп’ютару нічога не пагражае.
У ЦВК заяўляюць, што ў працы інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «Выбары» былі збоі тэхнічнага характару і цяпер яна працуе ў штатным рэжыме.
«25 траўня вірус мусіў знішчыць вынікі выбараў. Гэты вірус зліквідавалі, праграмнае забеспячэнне заменілі ды цяпер сервер ЦВК будзе абаронены», – кажа старшыня СБУ Украіны Валянцін Налівайчанка.
АК, belsat.eu, паводле tsn.ua
Стужка навінаў