Гадзіннік з поштаю, тэлефанаваннямі ды смс


Кампанія “Kairos” вылучылася на рынку разумных наручных гадзіннікаў, які цяпер актыўна развіваецца. Іх канцэпт ёсць гібрыдам класічнай механікі з камп’ютарам на сістэме андроід.

Розная інтэрактыўная інфармацыя будзе выводзіцца на празрысты дысплэй прылады, які заменіць шкло. Экран будзе паказваць смс-паведамленні, тэксты паведамленняў электроннай пошты ды іншую такую інфармацыю. Сінхранізацыя са смартфонам будзе ажыццяўляцца пры дапамозе тэхналогіі Bluetooth 4.0. Вытворцы абяцаюць ажно пяць дзён аўтаномнай працы ды абарону ад вады. Кошты розных мадэляў будуць пачынацца ад тысячы долараў, аднак зашчадзіць можна, аформіўшы замову папярэдне.

Сюжэты на іншыя тэмы глядзіце ў відэаматэрыяле.

{movie}Dэвайс (23.05.14)|right|16589{/movie}

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў