Бойня пад Валнавахаю – справа рук баевікоў «Данецкай Народнай Рэспублікі» (відэа)


Падпалкоўнік ГРУ узяў адказнасць за расстрэл украінскіх вайскоўцаў.

Баевікі ДНР напалі на калону ўкраінскіх вайскоўцаў пад Валнавахаю. Гэтую інфармацыю пацвердзіў падпалкоўнік Галоўнага выведкавага ўпраўлення Расеі Ігар Безлер на мянушку Бес, піша «The Washington Post» са спасылкаю на «Associated Press».

{movie}Сепаратысты пасля бою |right|16583{/movie}

У інтэрв’ю ён паказаў дакладнае месца адразу пасля сутыкнення, а таксама захопленую ў сілавікоў зброю і пашпарты двух забітых байцоў Нацгвардыі. З боку сепаратыстаў Безлер пацвердзіў адну ахвяру.

{movie}Бой пад Валнавахаю|right|16584{/movie}

Тым часам прадстаўнік сепаратыстаў «ДНР» Павел Губараў адмовіў факт датычнасці да бою. Паводле яго, у нападзе бралі ўдзел чальцы «Правага сектару» нібыта за тое, што «вайскоўцы адмовіліся ваяваць з мірным насельніцтвам».

2 траўня пад Валнавахаю і Благадатным адбыўся самы стратны бой для ўкраінскай арміі за ўвесь час правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці. У выніку нападу тэрарыстаў, якія ўжывалі кулямёты і гранаты, былі забітыя 16 вайскоўцаў, 32 параненыя.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў