Добраахвотны батальён «Данбас» трапіў у засаду баевікоў


У Данецкай вобласці пад вёскаю Карлаўка дабравольніцкі батальён «Данбас» трапіў у засаду тэрарыстаў.

У баі параненая палова асабістага складу, паведамляецца на старонцы ў «Facebook» камандзіра батальёну Сямёна Сяменчанкі. Паводле вайскоўца, аблога была арганізаваная загадзя.

Большасць байцоў удалося вывесці з акружэння да блокпосту. Уратаваць добраахвотнікаў атрымалася з дапамогаю «Правага сектару», паведамляе лідар групоўкі Дзмітрый Яраш. Ён дадаў, што сярод яго людзей шмат пацярпелых і ёсць забітыя. Параненыя эвакуяваныя, іх дастаўляюць у шпіталь Краснаармейску. Каля шпіталю дзяжурыць ахова.

Засаду арганізавалі баевікі з батальёну «Усход», які ўваходзіць у 42-ю дывізію Міністэрства абароны РФ. Большасць байцоў – чэчэнцы.

Паводле інфармацыі каманадзіра батальёну, у тых, хто застаўся пад агнём, скончыліся патроны, амаль усе байцы параненыя. Супраць іх працуюць аўтаматчыкі, снайперы і ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты. Сувязь з групаю на гэты момант адсутнічае. Сяменчанка звярнуўся да баевікоў з заклікам да абмену палоннымі, што можа сведчыць пра тое, што частка ваенных магла трапіць у рукі тэрарыстаў.

Вайскоўцы ўкраінскага падраздзялення «Данбас» прайшлі ваенную падрыхтоўку. Разам з Нацгвардыяй яны ўзялі пад кантроль ужо сем раёнаў Данецкай вобласці.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары