Школу ў Гомелі «закрылі на рамонт», каб прадаць


Стары будынак, тыповая школа-сталінка даўно патрабавала рамонту. Бацькоў вучняў школы абнадзеілі: рамонт будзе. Капітальны. Усіх навучэнцаў часова перавялі ў іншыя школы. Аказалася, што абяцанні гомельскіх уладаў аказаліся звычайным падманам. На месцы пабывалі журналісты праграмы «Рэпартэр».

{movie}Школу ў Гомелі «закрылі на рамонт», каб прадаць|right|16579{/movie}

Бацькі вучняў былой гомельскай школы № 16 занепакоеныя станам будынку, у якім раней навучаліся іхныя дзеці, яго раскрадаюць марадзёры. Ужо год школа стаіць без рамонту, усярэдзіну можа трапіць любы пабочны чалавек. У выніку марадзёры раскрадаюць рэшткі інвентару, выразаюць праводку, дзеці гуляюць у калідорах аварыйнага будынку.

Неабыякавыя бацькі змагаюцца за тое, каб будынак зноў атрымаў статус навучальнай установы, а таксама – гістарычна-культурнай каштоўнасці. Камісія з Міністэрства культуры выдала прадпісанне гарадскім уладам забяспечыць захаванне будынку. Аднак улады гэтае прадпісанне праігнаравалі, будынак прыходзіць у заняпад літаральна на вачах.

Цяпер у гарвыканкаме гавораць, што грошай на рамонт няма і ўвогуле танней будзе пабудаваць новую школу, чым рамантаваць старую. І бацькоў, якім абяцалі рамонт школы, паставілі перад фактам: школы больш не будзе. Будынак прададуць на аўкцыёне.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў