Амерыканскія дэсантнікі адпрацавалі высадку ў Літве (відэа)


Літоўска-амерыканскія вучэнні адбыліся за 150 кіламетраў ад беларускай мяжы. Тактычныя вучэнні «Чорная страла–2014» – адказ сілаў NATO на расейска-ўкраінскае супрацьстаянне.

{movie}Літоўска-амерыканскія вучэнні|right|16571{/movie}

У вучэннях бяруць удзел каля 1500 літоўскіх і амерыканскіх жаўнераў. У апошні дзень манеўраў дэсантнікі адпрацавалі скокі з парашутамі «ў зоне канфлікту».

150 амерыканскіх дэсантнікаў застаюцца ў Літве з канца красавіка. Гэтая захада – дэманстрацыя гатовасці NATO абараняць межы краінаў-чальцоў Альянсу ў выпадку расейскай агрэсіі.

«Гэтыя вучэнні – фенаменальны досвед для нас, досвед інтэграцыі хаўруснікаў, супольных дзеянняў на полі бою. Мы ў стане бездакорна выконваць баявыя задачы, што прадэманстравала паветрана-дэсантная аперацыя падчас вучэнняў», – сказаў камандуючы амерыканскім кантынгентам маёр Тоўні Кастэла.

Цяпер у краінах Балтыі ды Польшчы перабываюць каля 600 амерыканскіх вайскоўцаў. Чакаецца, што ў такой колькасці яны застануцца ў гэтых краінах прынамсі да канца года.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў