«Яму адрэзалі палову вуха» – аповед палоннага сепаратыстаў на «Белсаце»


Гутарку з Віталіем Галаватым, валанцёрам Чырвонага Крыжа, які прайшоў праз палон сепаратыстаў у Данецку, запісаў Сяргей Падсасонны.

{movie}Гутарка з Віталіем Галаватым, валанцёрам Чырвонага Крыжа, які прайшоў праз палон сепаратыстаў у Данецку|right|16566{/movie}

4 валанцёры з Кіева паехалі ў Данецк, каб патруляваць горад падчас травеньскіх святаў і забраць дзве карэты хуткай дапамогі, якія даставілі з Нямеччыны. Знайсці скрадзеныя з паркоўкі машыны паабяцалі міліцыянты, якія прыехалі да валанцёраў разам з прадстаўніком «Данецкай народнай рэспублікі».

Аўтамабілі знайшліся побач з Данецкаю абласной адміністрацыяй, але ўжо з украінскімі нумарамі замест нямецкіх. Машыны забралі «на карысць» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». Замест таго, каб вярнуць маёмасць валанцёрам, іх звязалі, паставілі на калені і гадзіну дапытвалі. Пасля кінулі ў сутарэнне, дзе допыты працягнуліся. Разам з кіеўскімі валанцёрамі там апынуліся прадстаўнікі мясцовага Чырвонага Крыжа і адзін – міжнароднага, француз Жак.

У тое ж сутарэнне сепаратысты прывялі мужчыну, якога яны падазравалі ў падпале. Яму адрэзалі палову вуха і разбілі вочы. Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў