Баевікі расстралялі лагер украінскіх вайскоўцаў (новыя звесткі, новае відэа)


Тэрарысты ўначы расстралялі лагер, у якім перабывалі 35 украінскіх сілавікоў, побач з горадам Валнаваха ў Данецкай вобласці.

Вайскоўцы не чакалі нападу, бо размясціліся далёка ад месцаў, дзе вяліся баявыя дзеянні. Баевікі пад’ехалі на двух пазадарожніках і адкрылі агонь. Данецкая абласная дзяржаўная адміністрацыя агучыла новую лічбу ахвяраў: 16 чалавек. Раней в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў паведаміў, што падчас інцыдэнту забіта 13 украінскіх сілавікоў. Першымі былі звесткі Міністэрства абароны, якое заяўляла пра 9 смяротных ахвяраў і 17 параненых, і мясцовага Дэпартамента аховы здароўя – 31 паранены.
{movie}Гэтых хлопцаў забілі і паранілі тэрарысты. Украінскі блокпост за дзень да трагедыі|right|16564{/movie}
Тэрарысты падпалілі тры баявыя машыны, адна з якіх выбухнула – здэтанаваў боекамплект, што быў унутры.

Паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, напад на сілавікоў зладзілі паплечнікі дыверсанта Безлера. Цяпер яны нібыта ў Горлаўцы.

АК, паводле tsn.ua

Глядзі таксама
Каментары