Як аматары хакею з Бангладэшу шукалі «святыя мясціны» пад Горадняю


Гарадзенскія памежнікі ля заставы «Падліпкі» на мяжы з Польшчаю заўважылі, што трое мужчынаў цікавяцца функцыянаваннем сігналізацыі. Аказалася, гэта грамадзяне Бангладэшу, якія прыехалі на чэмпіянат свету па хакеі.

У затрыманых сапраўды былі квіткі на хакей. Яны некаторы час здымалі нумар у менскім гатэлі, а потым на цягніку даехалі да Горадні, адкуль на таксі скіраваліся да памежнай зоны. Яны патлумачылі памежнікам, што хацелі паглядзець на «святыя месцы», што нібыта ёсць на мяжы з Польшчаю.

Пазней прызналіся, што хацелі перайсці мяжу, каб застацца ў Еўразвязе. Цяпер ім пагражае дэпартацыя.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў