Ці трэба нагадваць пра рызыку палення электронных цыгарэтаў?


Амаль кожны трэці беларус паліць. Гандляры прапаноўваюць «здаровае» выйсце – электронныя цыгарэты. Пакуль іх продажу ў Беларусі ніхто не кантралюе, таму не вядома, ці сапраўды яны бясшкодныя для здароўя.

З пытаннем, ці трэба нагадваць пра рызыкі палення электронных цыгарэтаў, журналісты «Белсату» выйшлі на вуліцы сталіцы.

{movie}Апытанне: Ці трэба нагадваць пра рызыку палення электронных цыгарэтаў? |right|16556{/movie}

«Вядома, трэба, бо рэчывы, якія змяшчаюцца ў трубках, яны хімічныя і не паказаныя на дакуменце. Мусіць быць склад таго, што туды ўваходзіць», – кажа адзін з апытаных менчукоў.

Паводле яшчэ адной жыхаркі Менску, яна б увогуле забараніла продаж, бо папярэджанне не мае эфекту. «Калі чалавек паліць, ён сам вораг свайго здароўя», – дадае яна.

«Тых, хто робіць гэтыя электронныя цыгарэты, трэба браць за адпаведныя месцы», – рэзюмуе мужчына сталага ўзросту.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў