Нацыянальная ідэя, беларуская апазіцыя, Навальны і адзіная Украіна


Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю апальнай журналістцы Ксеніі Сабчак.

Трансляцыя інтэрв’ю Ксеніі Сабчак з Аляксандрам Лукашэнка адбылася ў наўпроставым эфіры тэлеканалу «Дождь».

На пытанне пра нацыянальную беларускую ідэю, Лукашэнка сказаў, што яе няма.

«Няма беларускай нацыянальнай ідэі. У мяне кніжак дзесяць ляжыць, я паставіў такую задачу знайсці. Усё прапанаванае – мне не спадабалася. Так, ёсць і добрыя думкі, але не зачэпяць яны ўвесь народ».

Кіраўнік Беларусі прызнаўся, што не пасадзіў бы Навальнага ў турму. Калі Сабчак узгадала беларускіх палітвязняў, Аляксандр Лукашэнка адказаў: «А не трэба было кайлом дзверы ўраду біць».

Аляксандр Лукашэнка выказаўся і адносна падзеяў ва Украіне. «У Беларусі не будзе ўкраінскага сцэнару, пакуль я прэзідэнт, – сказаў Лукашэнка. – Вельмі шмат наламалі дроваў ва Украіне. Я ведаю сітуацыю ва Украіне лепш, чым шмат хто ў Расеі. Я за Украіну як адзіную цэльную дзяржаву, але нашую Украіну. Пуцін добра ведае, што я супраць федэралізацыі. Я публічна заяўляў, што за адзіную і цэльную краіну».

Пра апазіцыю

«Апазіцыя – гэта добры заробак. Я не кажу, што там няма сумленных людзей. У апазіцыі людзі розныя, мабыць, ёсць заблуканыя. Але я кажу пра верхавіну. У апазіцыі ёсць розныя «Гавары праўду», «Вясна», «Хартыя». Нешта там далі апазіцыі перад чэмпіянат свету па хакеі, дакладваюць мне спецслужбы, а я кажу, што яны ж не звезлі грошай з краіны. Дом купілі, машыну заправілі. Добра, што ім даюць там грошы, а нам не даводзіцца даплочваць ім, як робяць у Расеі».

{movie}Лукашэнка – пра свой ​​развод і пра Пуціна|right|16552{/movie}



ДР, belsat.eu паводле tvrain.ru, euroradio.fm, nn.by

Стужка навінаў