Каманды ЧС па хакеі з самым масавым падтрыманнем сярод жанчын (дапоўнена)


«Белсат» заўважыў, што каманды некаторых краінаў маюць асабліва вялікую колькасць заўзятарак.

Паводле звестак на раніцу 21 сакавіка, з права бязвізавага ўезду ў Беларусь падчас чэмпіянату свету па хакеі скарысталіся каля 29 тыс. замежных грамадзянаў. З іх кожны трэці – латыш.

Усяго, паводле Дзяржпамежкамітэту, з права бязвізавага ўезду ў Беларусь скарысталіся балельшчыкі прыкладна 50 краінаў. Лідары сярод іх – грамадзяне Латвіі. З 25 красавіка ў Беларусь іх заехала больш за 10 тыс. Затым ідуць грамадзяне Літвы – каля 3 тыс. 500, Польшчы – 2 тыс. 500, Славаччыны – каля 2 тыс., Фінляндыі – больш за 1 тыс. 700, Чэхіі – 1 тыс. 500, Нямеччыны – крыху менш як 1 тыс. 500.

Сярод заўзятараў, гасцей і ўдзельнікаў ЧС-2014, якія перасеклі беларускую мяжу без візаў, таксама 275 грамадзянаў Канады і 432 – ЗША.

У Дзяржпамежкамітэце Беларусі мяркуюць, што ў апошнія дні ЧС-2014, калі ладзяцца матчы чвэрцьфіналу, паўфіналу і фіналу, наплыў замежных гасцей у Беларусь узрасце. Іх нацыянальная прыналежнасць будзе залежаць ад складу камандаў, якія працягваюць браць удзел у турніры.

Адна з камандаў, якая карыстаецца вялікаю папулярнасцю сярод суайчынніц, – латышская. Зборная Латвіі выгуляла ў такіх камандаў, як Казахстан (5:4), ЗША (5:4) і Фінляндыя – 3:2, перамога над апошнімі дзвюма стала сенсацыяй. Але ў той жа час латышы саступілі Расеі, Нямеччыне – 3:2, Беларусі – 3:1, і пасля ўчорашняй паразы ад швейцарцаў, 3:2, пакідаюць чэмпіянат.

АК, МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў