Госць з Данецку заснуў з гранатаю ў руках


Нецвярозага мужчыну з гранатаю затрымалі ў горадзе Сумы на паўночным усходзе Украіны.

Мужчыну, які спаў у цэнтры гораду пад адкрытым небам, трымаючы ў руках гранату, убачыў мінак і выклікаў міліцыю. На месца прыехалі піратэхнікі ды следча-аператыўная група. Грамадзянін з гранатаю быў п’яны і не меў пры сабе дакументаў. Міліцыянтам ён сказаў, што прыехаў з Данецку.

У руках госць з Данецку трымаў савецкую гранату «Ф-1» часоў Другой сусветнай вайны, якую піратэхнікі адразу вывелі з баявога стану. Калі эксперты высветляць, што боепрыпас мог выбухнуць, трымальніку пагражае да 7 гадоў турмы.



АК, belsat.eu, паводле tsn.ua

Стужка навінаў