Строс-Кан супраць Канскага кінафестывалю


Скандал на Канскім кінафестывалі. Прычына – стужка амерыканскага рэжысёра Эйбэла Фэрара, заснаваная на перыпетыях жыцця Дамініка Строс-Кана, былога дырэктара-распарадніка Міжнароднага валютнага фонду.

{movie}Строс-Кан хоча засудзіць аўтараў фільму, які паказалі на Канскім кінафестывалі |right|16524{/movie}

Галоўную ролю ў фільме Эйбэла Фэрара «Вітаем у Нью-Ёрку» выканаў Жэрар Дэпард’ё. Пасля таго, як стужку паказалі, дарэчы, па-за межамі праграмы фестывалю, у мясцовым гатэлі, Строс-Кан заявіў, што падасць на аўтараў у суд. Як ён мяркуе, пэўныя эпізоды з фільму – паклёп на ягоную рэпутацыю. Гаворка ідзе пра сітуацыі, у якіх ён быў абвінавачаны, але апраўданы. Рэжысёр жа, у сваю чаргу, таксама абураны – спробамі абмежаваць яго ў свабодзе слова.

ЭЙБЭЛ ФЭРАРА, РЭЖЫСЁР:
«Не трэба мяне судзіць, я мастак! У мяне ёсць вольнасць, у мяне ёсць свабода слова! У мяне душа артыста, мая рэжысёрская натура генеруе розныя рэчы. Я з Амерыкі, я з краіны вольнасці, вольных зямель і смелых людзей».

Іншыя навіны: у Вільні прайшлі Дні беларуска-шведскае літаратуры. У гарадзенскай галерэі «Крыга» адкрылася выстава магічных карцінаў Ігара Кебеца.

Марына Вашкевіч

Стужка навінаў