Ахметаў «супраць Данбасу»


Украінскі алігарх Рэнат Ахметаў выступіў супраць «Данецкай народнай рэспублікі» ды прызваў працаўнікоў сваіх прадпрыемстваў выйсці на страйк супраць сепаратыстаў.

Масавая акцыя «За мірны Данбас» дзеля падтрымання цэласнасці Украіны сабрала не толькі працоўныя калектывы рэгіёну.

{movie}Мітынг супраць сепаратызму ў Данецку|right|16521{/movie}



Заводы, фабрыкі ды шахты прыпынілі працу. «Гудком міру» пратэст супраць бандытызму падтрымалі тысячы кіроўцаў, якія адначасова націснулі на клаксон сваіх аўтамабіляў у цэнтры гораду. У хадзе акцыі ўключылі таксама і сірэны прамысловых прадпрыемстваў. Бізнесовец заклікаў гудзець штодня да дасягненні міру.

{movie}Акцыя «Гудок міра» 20.05.2014|right|16522{/movie}

Не абышлося без інцыдэнтаў: узброеныя прыхільнікі ДНР з бітамі ды металічнымі трубамі спрабавалі сарваць акцыю, пагражаючы кіроўцам і таксоўцам расправаю за ўдзел у пратэсце.

Пасля акцыі баевікі абвесцілі пачатак «нацыяналізацыі» ў рэгіёне, паведамляецца ў «Twitter’ы» «ДНР».

Паводле вынікаў апошняга даследавання «Украіна напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў», за цэласнасць краіны і супраць федэралізацыі выступае абсалютная большасць украінцаў – 73,4 %.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў