Інтэрв’ю-мара: Ксенія Сабчак пагутарыла з Аляксандрам Лукашэнкам


Падзеі ўва Украіне і Крыме, справа экс-гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, адносіны Беларусі з Расеяй, а таксама Лукашэнкі з Пуціным, Мядзведзевым і Беразоўскім сталі галоўнымі тэмамі эксклюзіўнага інтэрв’ю Ксеніі Сабчак з беларускім прэзідэнтам, паведамляе старонка тэлеканалу «Дождь». Тэлевізійная версія размовы выйдзе 21 траўня на тэлеканале «Дождь» а 20:00 паводле маскоўскага часу.

Паводле журналісткі, вядомай сваймі адыёзнымі выхадкамі, кіраўнік Беларусі ажыццявіў ейную даўнюю мару. Лукашэнка вылучыў для расейскай ільвіцы 3 гадзіны, з якіх 45 хвілінаў – на прыватную размову.

Цікава, што летась Лукашэнка раззлаваўся на Сабчак за «Срэбны галёш» (прэмія за самыя сумнеўныя дасягненні, цырымонію якой тады вяла журналістка. – «Белсат») і патрабаваў забараніць ёй уезд у краіну. Прэзідэнт Беларусі стаў пераможцам у намінацыі «Плагіят года, або блізнюк падкраўся непрыкметна»: яго вінавацілі ў перайманні Пуціна. Аднак афіцыйны Менск зняпраўдзіў звесткі пра тое, што Сабчак стала персонаю нон-грата.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары