Пяціпавярховік на прыцэле. Контраверсійны помнік у Крупках (фотафакт)


У Крупках усталявалі помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Аднак яго размяшчэнне – проста насупраць жылога дому – відаць, не надта прадуманае.

Фотаздымак з баявою машынаю дэсанту (БМД), павернутай у бок пяціпавярховіку, змясціла ў сацыяльных сетках кінадакументалістка Вольга Нікалайчык.

Працу над помнікам пачалі ў сакавіку – прывезлі камяні для асновы, а БМД пафарбавалі на крупскім упраўленні магістральных газаправодаў. Плануецца, што непадалёк ад помніку будзе месца адпачынку са скверам і дзіцячай пляцоўкаю.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў