Данбас: жанчыны выганяюць прарасейскіх сепаратыстаў (відэа)


У супрацьстаянні з украінскімі сілавікамі прарасейскія сепаратысты прыкрываюцца цывільнымі, як шчытом: абстрэльваюць вайскоўцаў з жылых кварталаў і прыватных дамоў. Мясцовыя жыхары абураныя гэтай тактыкаю і ўсё часцей выступаюць супраць дзеянняў «апалчэнцаў».

{movie}Пасля абстрэлу ў Славянску|right|16520{/movie}

У ваколіцах Славянску на гары Карачун размясціліся ўкраінскія вайскоўцы. У ноч з панядзелка на аўторак баевікі зайшлі ў прыватны сектар, адкуль пачалі страляць у кірунку блокпаста. Вайскоўцы адкрылі агонь у адказ. На шчасце, ніхто з цывільных не пацярпеў.

У сацыяльных сетках з’явілася відэа, як жанчыны патрабуюць ад узброеных людзей пакінуць жылы квартал. Паводле апісання роліка, падзеі адбываюцца ў Краматорску.

{movie}Краматорск: жанчыны выганяюць сепаратыстаў|right|16519{/movie}

Украінскія праваахоўнікі супольна з вайскоўцамі ладзяць на Данбасе антытэрарыстычную аперацыю. Падчас баявых дзеянняў выкарыстоўваюць БТР, БМП і верталёты, аднак сілавікі не ўжываюць цяжкай зброі. Сепаратысты абстрэльваюць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў са стралковай зброі ды мінамётаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў