Воклічы «Жыве Беларусь!» пад... чырвона-зялёнымі сцягамі (фотарэпартаж)


«Менск ператварыўся ў нешта неверагоднае. Беларусы спяваюць «Тры чарапахі», гімн «Мы, беларусы» і крычаць «Жыве Беларусь!» пад чырвона-зялёнымі сцягамі», – перадае наш карэспандэнт са святкавання выхаду зборнай Беларусі ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па хакеі.

Зборная Беларусі па хакеі датэрмінова, за тур да заканчэння папярэдняга раунду, выйшла ў чвэрцьфінал хатняга чэмпіянату свету. 19 траўня каманда Глэна Гэнлана з лікам 3:1 (2:0, 0:1, 1:0) перамагла Латвію і ўзнялася на другое месца ў групе В. Такім чынам, гаспадары выканалі задачу, пастаўленую напярэдадні сусветнага першынства.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў