Украінскі рэжысёр прадказаў анексію Крыму 4 гады таму


У фільме «Остров Крым. Deja vu», які ўкраінскі рэжысёр Ігар Чайка зняў для «Белсату», мы ўбачым, што ўсё пачыналася яшчэ ў 2010-ым.

У 1979 годзе Васіль Аксёнаў у прарочай антыўтопіі «Востраў Крым» напісаў, што набліжаецца дзень, калі СССР паглыне Крым. Ігар Чайка ў сваім фільме намагаецца выявіць прычыны крымскага крызісу – 2014, пачынаючы з 2010 года, калі ў выбарах перамагае Віктар Януковіч. Рэжысёр паказвае, што адбывалася на паўвостраве цягам апошніх гадоў: адкрыццё Дому Масквы, выдаванне расейскіх пашпартоў, развіццё прарасейскіх настрояў у рэгіёне.

Ігар Чайка – не толькі рэжысёр, але і журналіст, сябра незалежнага медыя-прафсаюзу Украіны. Сёння ён быў госцем «Гарачага каментара».

{movie}Ігар Чайка ў Гарачым каментары|right|16505{/movie}

Пабачыць фільм «Остров Крым. Deja vu» на «Белсаце» вы зможаце ў суботу, 24 траўня, а 21:15. Паказ адбудзецца ў межах «украінскага тыдня» на нашым тэлеканале, які распачынаецца 19 траўня.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў