Акуляры супраць сну


Японская кампанія “Цзінь” стварыла разумныя акуляры, якія маюць у першую чаргу дапамагчы кіроўцам аўтаў не спаць за стырном.

Прылада Jins Мем, маючы тры адмысловыя чуйнікі, будзе сачыць за вачыма і падлічаць колькасць міргання вокам. У выпадку, калі іх будзе зашмат, акуляры згенеруюць адмысловы сігнал, які абудзіць кіроўцу. Апрача гэтай функцыі Jins Мем здольныя камунікаваць з самымі папулярнымі мабільнымі платформамі ды падмяняць некаторыя функцыі смартфона. Вага прылады – 36 грамаў, маюцца таксама розныя варыянты выгляду акуляраў, кошты на якія будуць вагацца блізу шасцісот-сямісот долараў. Старт продажаў прылады запланаваны на будучы год.

{movie}Праграма «Dэвайс»: Акуляры супраць сну|right|16504{/movie}

Больш цікавых навін са свету навукі і гаджэтаў тут!

Тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні – усё гэта ў праграме «Dэвайс».

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і пятніцу а 19:15 у інфармацыйна-публіцыстычным блоку «Студыя «Белсат».

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

https://youtu.be/SmLfeeDakcw

Глядзі таксама
Каментары