Ноч музеяў: платная, але багатая на падзеі


Насуперак традыцыі міжнароднай імпрэзы, у Беларусі ўваход не на ўсе пляцоўкі быў бясплатны. Квіток у адзін з галоўных музеяў краіны – Нацыянальны мастацкі – трэба было набываць усім, апроч тых, хто прыйшоў у строях з самаробнымі гадзіннікамі. На дзіва, такіх аказалася дастаткова шмат.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|16506{/movie}
Большасці давялося адстаяць гадзінную чаргу. Аднак гэта было таго вартае. Тэма імпрэзы – «Лабірынты часу» – раскрылася з дапамогаю сучасных тэхналогіяў і класічных твораў мастацтва. Шпацыраваць лабірынтамі музею можна было да пятай раніцы. Творчы дух падтрымлівалі джаз-бэнды і фрык-кабарэ «Серебряная свадьба». Свята адчувалася і ў музеях абласных цэнтраў ды іншых буйных гарадоў. Гомельцы, напрыклад, выбраліся на імпрэзу ў Цэнтральны парк. А калі пачаліся грымоты і маланкі, шмат хто перамясціўся на прастору Гомельскага палацу, дзе ўпершыню публіцы прадэманстравалі копіі больш як сотні карцінаў найлепшых майстроў пэндзля – ад Ван Гога да Альбрэхта Дзюрэра і ад Клода Манэ да Марка Шагала. У філіяле Веткаўскага музею свята было ў нядзелю і ў беларускіх традыцыях.

Іншыя навіны: «Naka piano», «Rel1kt» і «Людзі на балоце» выступілі на акустычным фестывалі. У Горадні праходзіць фестываль кароткаметражнага кіно «Perpetuum Mobile». На Канскім фестывалі паказалі фільм Сяргея Лазніцы «Майдан».

Марына Вашкевіч

Стужка навінаў