Эмір Крымскі заклікае да джыхаду


«Не шукайце прытулку ў Маскве», – страшыць расейцаў намеснік галоўнакамандуючага войскам ахвотнікаў з былога СССР, якія прыехалі ваяваць у Сірыю.

Бярыце прыклад з вашых братоў з Каўказу, звяртаецца Абдул Карым Крымскі да крымскіх татараў і ўсіх мусульманаў Украіны і заклікае іх распачаць свяшчэнную вайну супраць няверных [хутчэй за ўсё маюцца на ўвазе расейцы – belsat.eu].

«Не верце няверным, якія абяцаюць вам добрае жыццё, – перадае словы эміра польскі партал «Tvp.info». – Толькі дзякуючы джыхаду вы зможаце вярнуць сабе пачуццё ўласнай годнасці».

Што праўда, Польскае прэсавае агенцтва крыху інакш пераклала словы эміра з арабскай. «Калі вы не можаце далучыцца да нас, што вядуць свяшчэнную вайну ў Сірыі, едзьце ў Маскву, няверныя не супакояцца, пакуль не знішчаць нашай веры».

Армію выгнаннікаў і абаронцаў веры, якую рэпрэзентуе Абдул Карым Крымскі, заснавалі ўлетку 2012 года ў якасці незалежнай, хоць і ў саюзе з сірыйскім філіялам «Аль-Каіды» партызанскай арміі барацьбы з урадам Башара Асада.

Яна складаецца выключна з замежных добраахвотнікаў у асноўным з Чачэніі ды Каўказу і прымае добраахвотнікаў з былых савецкіх рэспублікаў Цэнтральнай Азіі, некаторых рэгіёнаў Расеі (Татарстан, Башкартастан), Украіны (Крым). Выгнаннікі адзначыліся падчас сёлетніх баёў у раёне сірыйскага гораду Алепа.

{movie}Гісторыя анэксіі Крыму|right|16502{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў