Раздаванне бясплатнай ежы прызналі дробным хуліганствам


У Менску пакаралі актывіста, які ладзіў акцыю «Ежа замест бомбаў».

Суддзя Вольга Паўлоўская (суд Партызанскага раёну Менску) звінаваціла грамадскага актывіста Аляксандра Курца ў дробным хуліганстве і пакарала яго 15-дзённым арыштам. Хлопца затрымалі 17 траўня падчас правядзення акцыі «Ежа замест бомбаў» у Міхайлаўскім скверы сталіцы. Ён разам з пяццю іншымі актывістамі раздаваў ежу беднякам.

АК, belsat.eu, паводле spring96.org

Глядзі таксама
Каментары