Лідар украінскіх камуністаў адстрэльваўся ад актывіста Майдану


Інцыдэнт здарыўся пасля тэледэбатаў, якія адбыліся на Першым нацыянальным тэлеканале Украіны.

Падчас тэледэбатаў лідар Камуністычнай партыі Украіны (КПУ) Пятро Сіманенка заявіў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў, бо не лічыць іх легітымнымі. Калі ён выходзіў са студыі да аўтамабіля, яго чакалі каля 30 актывістаў Аўтамайдану, якіх прэс-служба КПУ у сваім паведамленні назвала «баевікамі ў масках і з бітамі».

Сіманенка ў выніку сеў у іншую машыну, за якою паехаў адзін з актывістаў Аляксандр. Калі падчас корку на дарозе майданавец яе абагнаў, а пасля выйшаў і накіраваўся да Сіманенкі, з машыны апошняга ў яго стрэлілі (як мяркуецца, з траўматычнага пісталета). Куля зачапіла галаву, аднак сур’ёзнай траўмы не прынесла.

{movie}Як лідар камуністаў адстрэльваўся ад майданаўца. Версія пацярпелага. Відэа hromadske tv|right|16488{/movie}

Прэс-служба КПУ распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што аўтамабіль Сіманенкі закідалі кактэйлямі Молатава і пабілі шыбы. У сваю чаргу, «Hromadske TV» змясціла аповед Аляксандра і відэа, на якім бачны аўтамабіль лідара камуністаў без слядоў падпалу і з цэлымі шыбамі.

АК, belsat.eu, паводле news.liga.net, hromadske tv

Стужка навінаў