Пераможца Трэцяга гарадзенскага слэму напісала верш за дзень да выступу


Паэтычны слэм – гэта не чытанне на памяць, гэта бой паміж паэтамі. Вызначальную ролю ў ім граюць нават не сутнасць і якасць вершу, а манера яго выканання, экспрэсія, сцэнічныя здольнасці аўтара. У гарадзенскай антыкавярні «Жывы час» прайшло трэцяе спаборніцтва мясцовых майстроў вершаванага радка.

{movie}Пераможца Трэцяга гарадзенскага слэму напісала верш за дзень да выступу |right|16477{/movie}

У трэцім слэме бралі ўдзел толькі гарадзенскія паэты: аўтар тэкстаў гурта «Дзецюкі» Дзяніс Жыгавец, колішняя пераможца слэму Ганна Аўчыннікава, Антон Янкоўскі, Артур Камароўскі, Антось Арцюх і Ганна Ліпчанская. Ганну ж і абралі як найбольш пераканальную паэтку.

Цяпер пераможца раскрывае ўсе сакрэты:

«Мне сказалі, што будзе адбывацца гарадзенскі слэм, і я ўчора-пазаўчора гэты верш склала. Нічога асаблівага не адбылося, я пісала пра тое, што думаю. А думаю я пра шчасце і пра тое, што кожны мусіць быць шчаслівым».

Конкурс такога кшталту выходзіць далёка па-за акадэмічныя межы. Выступы аўтараў ацэньваюць не крытыкі і літаратуразнаўцы, а ўсе гледачы ў зале. Таму галоўная зброя паэта тут – востры гумар, гульня словаў, эпатаж, артыстызм, разняволенасць. Наведнікаў слэму чакала і музычная частка ад гурта «Handmade».

Іншыя тэмы: Для ўдзельнікаў эканамічнага форуму, які 11-ты раз распачаўся ў Гомлі, адкрылі выставу з галоўнымі культурнымі брэндамі Гомельшчыны. Палякі прывезлі ў горад над Сажом шаўкаграфічныя працы выпускнікоў мастацкіх акадэміяў. У выставачнай зале галерэі імя Вашчанкі ў Гомлі выставілі расейскі жывапіс, на ім можна ўбачыць Маскву і Пецярбург, якіх больш няма. У Магілёве адбыўся буйны з’езд бібліятэкарак, якія пастанавілі зрабіць месцы ўласнай працы прывабнымі для маладых наведнікаў. У Менску гурт «Кактэйль Шаляпіна» прэзентаваў свой другі студыйны сінгл «Маленькі космас».

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў