Самаабвешчаныя рэспублікі на ўсходзе Украіны прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі


Генеральная пракуратура Украіны вінаваціць ініцыятараў стварэння Данецкай і Луганскай народных рэспублік у катаваннях і забойствах.

Намеснік генпракурора Украіны Мікола Галомша заявіў у эфіры «5 каналу» Украіны, што з сёння гэтак званыя ДНР і ЛНР прызнаюцца тэрарыстычнымі арганізацыямі.

У межах дасудовага расследавання ўстаноўленыя факты вонкавага фінансавання баевікоў сепаратысцкіх рэспублік і цяпер вядзецца спроба ўстанавіць датычнасць узброеных бандыцкіх фармаванняў да злачынстваў супраць дзяржавы ды насельніцтва.

Zrzut ekranu 2014-05-16 o 18.43.36

Урад Данецкай народнай рэспублікі

Нагадаем, што сёлета ў новым дакладзе вярхоўнага камісара ААН правоў чалавека Наві Пілляй гаворыцца, што сепаратысты на ўсходзе Украіны «добра ўзброеныя і арганізаваныя». Аўтар дакладу звяртае ўвагу на брутальнасць сепаратыстаў, якіх яна вінаваціць у «мэтанакіраваных забойствах, катаваннях, выкраданнях і запужванні».

Падчас антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны загінуў 21 украінскі жаўнер, 65 вайскоўцаў былі параненыя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў