Як перамагчы прапаганду Расеі на тэрыторыі былога СССР?


«Белсат» правёў прэс-канферэнцыю аб планах ў стварэнні еўрапейскага тэлебачання на расейскай мове, якое магла б стаць адказам на масавую прапаганду Крамля, што кожны дзень праліваецца на расейскамоўных жыхароў былога Савецкага Саюзу.

Падзеі ў Крыме і ўсходняй Украіне – не толькі дэманстрацыя здольнасці да дыверсіяў і ваеннай моцы. Цягам шмат якіх гадоў Расея паралельна з пашырэннем арміі вядзе свайго роду «спецаперацыю» – заснаваную на хлусні і дэзінфармацыі медыяў, накіраваную на расейскамоўных жыхароў былога Савецкага Саюзу. Гэтая практыка ў апошні час актывізавалася. Галоўную ролю ў іх граюць расейскія тэлепраграмы, якія транслююцца за межамі Расеі. Пад прыцэл быў узяты і расейскамоўны сегмент інтэрнэту, дзе праз штучна створаны наплыў непраўдзівага зместу ў сацыяльных сетках і форумах карыстальнікам складана праверыць інфармацыю.

Як падкрэслівае дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы, падзеі ў Крыме і ўва ўсходняй Украіне не толькі дэманстрацыя вайсковай сілы ды дыверсійных магчымасцяў Расеі. Прэзідэнт Пуцін, заяўляючы аб намеры бараніць расейскамоўных, прыгадаў пра мэтавую групу сваёй палітыкі. Шмат гадоў адначасова з разбудоваю ўзброеных сілаў расейцы ладзяць інтэнсіўную медыя-атаку, скіраваную на расейскамоўных жыхароў былога СССР, перадусім праз залежныя ад дзяржавы электронныя медыі.

Дырэктарка «Белсату» падкрэсліла, што такі праект мае быць створаны зацікаўленымі асобамі, аднак не можа мець прапагандысцкага характару. Агнешка Рамашэўская мяркуе, што на такі праект ЕЗ мусіць выдаткаваць мінімум 18 млн еўраў.

Кіраўнік аддзелу інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі прыгадаў пра ўнікальны досвед «Белсату», які працуе ў Беларусі практычна нелегальна і нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы і пераслед стварае 6 гадзінаў інфармацыйнай трансляцыі на дзень.

У гэтай надзвычайнай сітуацыі трэба прымаць надзвычайныя захады. Патрэбнае і разуменне таго, як сябе паводзяць расейскія медыі. Каманда «Белсату», якая ўжо 7 гадоў працуе ў надзвычай суворых умовах і валодае ўнікальным у маштабах Еўропы досведам і ведамі спецыфікі функцыянавання ў недэмакратычных постсавецкіх краінах, хацела б узяць удзел у дыскусіі, якую ў сваім звароце пачаў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел:
Агнешка Рамашэўская-Гузы – дырэктарка «Белсату»
Алесь Дзікавіцкі – дырэктар інфармацыйнага аддзелу «Белсату»
Павел Мажэйка, працаўнік «Белсату», беларускі журналіст і апазіцыянер

КБ, ДР, belsat.eu

https://youtu.be/gb-riWOnKa0

Глядзі таксама
Каментары