Віталь Гуркоў: шлях да чэмпіёнства (рэпартаж)


Віталь Гуркоў – шматразовы чэмпіён свету па муай-тай сярод аматараў і прафесіяналаў. Ён лічыць свае перамогі перамогамі кожнага беларуса. Журналісты праграмы «Рэпартэр» сустрэліся са знакамітым спартоўцам.

{movie}Віталь Гуркоў: шлях да чэмпіёнства|right|16471{/movie}

На пачатку 2014 года спартовец упершыню заваяваў тытул чэмпіёна прафесіяналаў паводле прэстыжнай версіі WBC. Наступны бой адбыўся 8 сакавіка ў Лас-Вэгасе, дзе ён абарніў свой чэмпіёнскі тытул.

«Я ўвогуле ніколі не думаў, што буду прафесійным спартоўцам, што я буду займацца гэтаю справаю ды дасягну нейкага поспеху. Я заўжды займаўся дзеля сябе, – кажа Віталь Гуркоў. – Вядома, я марыў стаць чэмпіёнам свету. Але сам шлях да гэтага чэмпіёнства, складнасці, праз якія ты праходзіш… Першапачаткова павінна быць перамога над самім сабой. Вось гэта – поспех».

Якім быў гэты шлях? Чаму вучаць баявыя мастацтвы? Глядзіце праграму «Рэпартэр».

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/HCSj05Kw7lY

Глядзі таксама
Каментары