Літовец змайстраваў беспілотнік для кантрабанды цыгарэтаў (фота)


Убудаваная сістэма GPS, магчымасць кіраваць палётам па 3D-мапе – самаробны беспілотнік лятаў на малой вышыні ды быў незаўважальны для сістэмаў супрацьпаветранай абароны. А галоўнае – мог пераляцець праз расейска-літоўскую мяжу са скрыняю цыгарэтаў.

Пакуль невядома, колькі рэйсаў паспеў здзейсніць самаробны лятак. Грамадзяніна Літвы, які яго змайстраваў, разам з ягоным «калегам» з Калінінградчыны затрымалі расейскія памежнікі падчас спробы запусціць беспілотнік.

Паводле расейскіх праваахоўнікаў, затрыманне кантрабандыстаў сталася магчымым дзякуючы дапамозе мясцовых жыхароў, што паведамлялі пра падазроны шум матору з боку мяжы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў