Калі нападуць літоўцы і латышы – адаб’емся. Калі будзе наступаць Расея – будзе цяжка


Большасць беларускіх афіцэраў не гатовыя страляць у тых, каго мы гэтак доўга называлі братамі – кажа вайсковы аглядальнік Андрэй Паротнікаў пра гіпатэтычную вайну Расеі з Беларуссю.

{movie}Калі нападуць літоўцы і латышы – адаб’емся. Калі будзе наступаць Расея – будзе цяжка|right|16457{/movie}

«Пуцін не змог стварыць эфектыўнай дзяржавы, але здолеў арганізаваць працу прапагандысцкай машыны. (…) У расейскіх вайскоўцаў, разумееце, настолькі прамытыя мазгі… Яны гатовыя наступаць і забіваць», – распавядае вайсковы аглядальнік і дадае, што Лукашэнка наўрад ці кінецца ў баі, каб захапіць Украіну. «Варта ўлічваць тое геапалітычнае становішча, у якім ён (Аляксандр Лукашэнка. – belsat.eu) застаецца. Ён не можа цяпер адкрыта выступіць супраць Масквы», – зазначыў у эфіры нашага тэлеканалу кіраўнік аналітычнага парталу «Belarus Security Blog».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў