Невядомае фота студэнта Лукашэнкі


Фотаздымак зроблены ў першай палове 70-х гадоў, калі Лукашэнка яшчэ быў студэнтам Магілёўскага педінстытуту.

Фотаздымак парталу gazetaby.com даслаў выпускнік педінстытуту, у якім навучаўся дзейны кіраўнік Беларусі. Паводле ўспамінаў уладальніка фотаздымку, з Лукашэнкам ён пазнаёміўся падчас працы ў камсамольскім будаўнічым атрадзе. Малады Лукашэнка вылучаўся кар’ерызмам, а калі яго абмежавалі ў паўнамоцтвах падчас працы ў будаўнічым атрадзе, ён ледзь не заплакаў, перадае выданне словы знаёмага кіраўніка Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў