Пад Лідаю затрымалі буйную партыю кантрафактнага алкаголю з Расеі


2000 бутэлек гарэлкі «Царскае паляванне» жыхар Воранаўскага раёну набыў нібыта для сябе.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі ды грамадскіх сувязяў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, у затрыманым аўтамабілі, якім кіраваў 24-гадовы хлопец, аказалася амаль дзве тысячы бутэлек гарэлкі «Царскае паляванне» па 0,5 літра з маркіроўкай РФ.

Затрыманне праводзілі аператыўнікі Ленінскага РАУС Горадні пры падтрыманні калегаў з упраўлення ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму і памежнікаў, – паведамляе БелаПАН.

Як паведамілі ў Ленінскім РАУС Горадні, дакументаў на тавар кіроўца паказаць не змог, спаслаўшыся на тое, што ўся гарэлка – для сябе. Паводле інфармацыі працаўнікоў міліцыі, партыя тавару прызначалася для рэалізацыі на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

Апытанне на вуліцах Пінску: «Як пілі, гэтак і будзем піць! Чым больш, тым лепш!»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў