У Бабруйску смеццевыя бакі размалявалі ў колеры амерыканскага сцягу


Гэткім “палітычным крэатывам” адзначыўся двор на адной з цэнтральных вуліцаў гораду. У мясцовым ЖЭУ не ведаюць, хто гэта мог зрабіць.

Нехта з жыльцоў, напэўна, – мяркуе майстар бабруйскага ЖЭУ № 7, якое абслугоўвае двор з размаляванымі кантэйнерамі. – Але як фарбу атрымаем, адразу замалюем усё. Прыбраць не можам, бо куды ж людзі будуць выносіць смецце?”

Галоўны інжынер ЖЭУ Юрый Козел сказаў, што першы раз чуе пра “мастацтва” на кантэйнерах.

Я не бачыў гэтага. Хто зрабіў? Вядома ж адмарозкі гэтыя, што ходзяць там па дварах! Зараз жа ўсё зафарбую, цягам паўгадзіны гэтага не будзе!” – усхвалявана зазначыў галоўны інжынер.

ММ, belsat.eu

Стужка навінаў