Ці ў Беларусі з’явіцца новы сцяг?


Прадстаўнікі беларускай апазіцыі выступілі з прапановаю пагадзіць людзей, якія гуртуюцца пад бел-чырвона-белым штандарам, і тых, сімвал якіх афіцыйны чырвона-зялёны сцяг. Ці патрэбны Беларусі бел-чырвона-зялёны сцяг?

Узаконенае знішчэнне ўсяго беларускага, нацыянальнага – гэтак можна назваць рэферэндум 1995 года. 14 траўня 19 гадоў таму беларуская мова страціла статус адзінае дзяржаўнае, а нацыянальныя сімвалы замянілі на савецкія, якія крыху падкарэктавалі. Рэферэндум 1995 года даў пачатак антыбеларускае палітыцы ў нашай дзяржаве.
{movie}Ці ў Беларусі з’явіцца новы сцяг? Алег Трусаў у “Гарачым каментары” |right|16432{/movie}
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў прыгадаў, што падчас рэферэндуму паставілі пытанне пра роўнасць беларускай і расейскай моваў, што шмат каго ўвяло ў зман. «Тады, дарэчы, хоць дзяржаўнаю моваю была беларуская, усё роўна яна не была роўная расейскай. Яна значна адставала. І частка людзей, такіх наіўных сялянаў, падумала: чаму б і не прагаласаваць – роўнасць будзе».

Цяпер спадар Трусаў дамагаецца, каб улады выконвалі пастанову рэферэндуму. «Раз роўнасць – значыць, палова школаў у Менску мае быць беларускай, палова ўніверсітэтаў у краіне мае быць беларускай і гэтак далей. І ўлады не ведаюць, што мне адказаць».

Вынікі рэферэндуму, паводле старшыні ТБМ, працуюць на прыхільнікаў беларушчыны. Калі ж улады зменяцца, ТБМ у першую чаргу будзе выступаць за сапраўдную роўнасць беларускай і расейскай моваў. «Мы не зможам за адзін дзень зрабіць усе школы беларускімі, хто б не прыйшоў да ўлады – гэта немагчыма», – падкрэсліў старшыня ТБМ.

На думку спадара Трусава, Беларусі не патрэбны новы сцяг – бел-чырвона-зялёны ці нейкі іншы. «Кожны рэжым мае сваю сімволіку і вельмі добра, дарэчы, што гэты рэжым [Аляксандра Лукашэнкі – belsat.eu] свой сцяг прыдумаў і свой герб, бо каб быў бел-чырвона-белы з гэтым рэжымам, то была б дыскрэдытацыя гэтага сцяга. А так рэжым зменіцца, вернем наш сцяг, вернем Пагоню, а гэтыя герб і сцяг здадзім у музей».

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/1jtuBGQkGB0

Глядзі таксама
Каментары