Не гамбургерам адзіным – «улады» Луганскай Рэспублікі ўводзяць санкцыі супраць ЗША


Экстрэмісты пагражаюць знішчаць будынкі фаст-фуду і забараняюць прадаваць амерыканскія напоі.

Прадстаўнікі Луганскай Народнай Рэспублікі вырашылі ўвесці свае санкцыі супраць ЗША і Еўропы. Першымі пад забарону трапілі «МакДоналдс», «Кока-Кола» і «Пэпсі». Улёткі з такою інфармацыяй распаўсюджваюць у Луганску.

Самаабвешчаны прэзідыум сепаратыстаў заяўляе, што знішчыць рэстаран «МакДоналдс» у выпадку працягу яго працы ў горадзе. У канцы паведамлення «начальства» экстрэмістаў папрасіла прабачэння за «нязручнасці».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў