Прэс-канферэнцыя «Белсату»: Як перамагчы прапаганду Расеі на тэрыторыі былога СССР?


Каманда «Белсату» запрашае на прэс-канферэнцыю аб планах ў стварэнні еўрапейскага тэлебачання на расейскай мове, якое магла б стаць адказам на масавую прапаганду Крамля, што кожны дзень праліваецца на расейскамоўных жыхароў былога Савецкага Саюзу.

Месца: Бар «Prasowy», Варшава, вул. Маршалкоўская, 10/16
Час: чацвер, 15 траўня, 11:00

{movie}«Белсат» на баку праўды — прома-ролік |right|16425{/movie}

Падзеі ў Крыме і ўсходняй Украіне – не толькі дэманстрацыя здольнасці да дыверсіяў і ваеннай моцы. Цягам шмат якіх гадоў Расея паралельна з пашырэннем арміі вядзе свайго роду «спецаперацыю» – заснаваную на хлусні і дэзінфармацыі медыяў, накіраваную на расейскамоўных жыхароў былога Савецкага Саюзу. Гэтая практыка ў апошні час актывізавалася. Галоўную ролю ў іх граюць расейскія тэлепраграмы, якія транслююцца за межамі Расеі. Пад прыцэл быў узяты і расейскамоўны сегмент інтэрнэту, дзе праз штучна створаны наплыў непраўдзівага зместу ў сацыяльных сетках і форумах карыстальнікам складана праверыць інфармацыю.

У гэтай надзвычайнай сітуацыі трэба прымаць надзвычайныя захады. Патрэбнае і разуменне таго, як сябе паводзяць расейскія медыі. Каманда «Белсату», якая ўжо 7 гадоў працуе ў надзвычай суворых умовах і валодае ўнікальным у маштабах Еўропы досведам і ведамі спецыфікі функцыянавання ў недэмакратычных постсавецкіх краінах, хацела б узяць удзел у дыскусіі, якую ў сваім звароце пачаў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

У канферэнцыі возьмуць удзел:
Агнешка Рамашэўская-Гузы – дырэктарка «Белсату»
Алесь Дзікавіцкі – дырэктар інфармацыйнага аддзелу «Белсату»
Павел Мажэйка, працаўнік «Белсату», беларускі журналіст і апазіцыянер

КБ, ДР, belsat.eu

https://youtu.be/gb-riWOnKa0

Глядзі таксама
Каментары