Крызіс ва Украіне глыбейшы. Гэта цывілізацыйны канфлікт


Кажуць, што вайна – гэта палітыка іншымі сродкамі, а палітыка, у сваю чаргу, канцэнтраванае выражэнне эканомікі, і праз гэтую прызму можна разглядзець тое, што адбываецца ва Украіне.

Пра эканамічныя і геапалітычныя чыннікі Уладзімір Мацкевіч паразмаўляў з каардынатарам міжнароднай аналітычнай групы і старшынём рады BISS Пятром Марцавым.



{movie}Крызіс ва Украіне глыбейшы. Гэта цывілізацыйны канфлікт|right|16420{/movie}

Пётр Марцаў лічыць, што эканамічны і геапалітычны крызіс Украіны гэта працяг халоднай вайны развалу Савецкага Саюзу. «Да канца гэта канфлікт ніколі не быў вычарпаны – канфлікт паміж Расеяй і Захадам. Расея пацярпела ў «халоднай вайне», Савецкі Саюз разваліўся. Нейкі час Расея хадзіла з працягнутаю рукою, і Захад дапамагаў, але, як толькі Расея акрэпла, захацела вярнуцца ў геапалітычную гульню, што з пункту гледжання Захаду аказалася неправамерным і небяспечным. Таму гэта не проста геапалітычны канфлікт, гэта канфлікт каштоўнасцяў, канфлікт цывілізацыяў. Украіна стала тою кропкаю, калі Расеі адступаць было няма куды».

«Чаму тады ў гэтых раскладах не прысутнічае інтарэс самой Украіны?» – пытаецца вядоўца праграмы.

«Украіна – гэта аб’ект геапалітыкі. У гэтым сэнсе глабальны ўкрыты канфлікт угледжвае ў меншай ступені інтарэсы Украіны, чым сама Украіна лічыць неабходным ахоўваць свае інтарэсы. Расея даволі адкрыта грэбуе гэтымі інтарэсамі, абараняючы сваё», – адказвае госць праграмы.

Чаму Расея ігнаруе выбар Украіны на інтэграцыю ў заходнюю структуру каштоўнасцяў – у «Размове Мацкевіча», якую Вы можаце паглядзець у онлайн-трансляцыі ды архіве праграмы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў