Маскоўская мэрыя атрымала заяўку на Марш імя Канчыты Вурст


Сексуальныя меншасці расейскай сталіцы хоча выйсці на вуліцы ў 21-ую гадавіну адмены крымінальнага пераследу за гомасексуальныя адносіны.

Шэсце імя сёлетняй пераможцы «Еўрабачання» Канчыты Вурст запланаванае на 13 паводле маскоўскага часу. Поўная назва мерапрыемства – Марш барадатых жанчын і мужчын імя Канчыты Вурст.

Мэрыя Масквы прыняла заяўку. Адказ будзе 15 траўня, паведаміў агенцтву “Интерфакс” кіраўнік дэпартаменту рэгіянальнай бяспекі ды супрацьдзеяння карупцыі Масквы Аляксей Маёраў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў