Больш за 200 чалавек загінулі ў выніку выбуху на шахце ў Турцыі


Сотні шахцёраў застаюцца пад заваламі на глыбіні каля 2 км.

Трагедыя адбылася на шахце ля гораду Сома ў правінцыі Маніса, прыкладна за 250 км на поўдзень ад Стамбулу.

Як заявіў мэр гораду Маніса Джэнгіз Эргюн, магчыма, пакуль не вядома пра ўсіх ахвяраў.

Мяркуецца, што ў момант выбуху пад зямлёю на глыбіні каля двух кіламетраў былі 580 шахцёраў. Не выключана, што шмат каму з іх удалося выратавацца.

Паводле міністра энергетыкі Турцыі Танэра Ілдыза, прычынаю выбуху стала кароткае замыканне. Як заявіў міністр у інтэрв’ю турэцкаму тэлебачанню, ахвяры трагедыі загінулі з-за атручвання чадам.

Турэцкія тэлеканалы дэманструюць кадры, на якіх ратавальнікі дапамагаюць гарнякам падняцца з шахты на паверхню.

Некаторыя з іх могуць ісці самастойна, аднак большасць дастаўляюць на насілках да аўтамабіляў хуткай дапамогі.

Тым часам канцылярыя Рэджэпа Таіпа Эрдагана абвесціла, што прэм’ер-міністр у сувязі з выбухам на шахце адмяніў запланаваны візіт у Албанію – замест гэтага Эрдаган накіруецца да месца трагедыі ў Сому.

{movie}З шахты выходзяць тыя, каму пашчасціла|right|16416{/movie}

ЮВ паводле tvn24.pl, bbc.co.uk

Стужка навінаў