У кінатэатры “Перамога” – “Падзеі, якія стварылі Еўропу”


Еўропа глядзіць на беларусаў з шырокіх экранаў. Шосты раз еўрапейскія каштоўнасці, еўрапейскі густ і еўрапейскае адчуванне кінематографу транслююцца ў сталічным кінатэатры “Перамога”. Тут распачаўся фестываль еўрапейскага кіно.

{movie}У кінатэатры “Перамога” — “Падзеі, якія стварылі Еўропу” |right|16406{/movie}

Фестываль штогод прымяркоўваецца да 8-га траўня – Дня Еўропы. Арганізуюць яго прадстаўніцтва Еўразвязу разам з пасольствамі еўрапейскіх краінаў. Падбор фільмаў штогод тэматычны. Сёлета кінамарафон мае назву “Падзеі, якія стварылі Еўропу”, ён прысвечаны стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны.

Кіназнаўца Наталля Агафонава тлумачыць:

“Менавіта ў гэтыя складаныя гады, з 1914-га да 18-га, ішло наразанне, разразанне межаў, фармаванне дзяржаваў. Гэта сапраўды быў цяжкі ментальна, палітычна, гістарычна час для ўсёй Еўропы”.

“Я думаю, што для беларускага гледача гэта дадатковая магчымасць пазнаёміцца з гісторыямі, лёсамі сваіх суседзяў па Еўропе. Кожная краіна тут паказвае нейкі фільм, не ўсе яны былі ў шырокім пракаце”, – зазначае прадстаўніца Еўразвязу ў Беларусі Майра Мора.

Сёлета ў праграме – 16 мастацкіх фільмаў, якія да 18-га траўня будуць дэманстравацца ў Менску, а з 19-га да 25-га траўня іх пабачаць гледачы ў Магілёве.

Іншыя тэмы: У Канах ужо заўтра распачнецца еўрапейскі фестываль кіно нумар адзін пад пільным позіркам Марчэллё Мастраянні. Першы вынік курсаў “Мова ці кава” – музычны: “Наша ніва” прадставіла нарэзку з усіх канцэртаў, якія адбываліся падчас курсаў. Менскія металісты “Crowblack” запісалі кавэр на песню Ланы Дэл Рэй.

Глядзіце таксама:

Фестывальныя еўраскептыкі (фота)

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў