У Расеі плануюць забараніць GPS


Амерыканскую сістэму навігацыі заменяць на расейскую ГЛОНАСС.

Пра імавернае прыпыненне працы GPS, распрацаванай амерыканскім Міністэрствам абароны, заявіў сёння віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Рагозін. Калі перамовы з ЗША адносна размяшчэння на іх тэрыторыі расейскага аналагу GPS – ГЛОНАССу – не будуць скончаныя, працу станцыяў прыпыняць, перадае словы расейскага палітыка pravda.com.ua.

Зміцер Рагозін прыгадаў, што на цяперашні момант ЗША прыпыніла рашэнне адносна размяшчэння станцыяў ГЛОНАСС на тэрыторыі Злучаных Штатаў. Забарона звязаная з акупацыяй украінскага паўвострава Крым і з вайсковым умяшаннем Масквы на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Украіны.

Сёлета дэпутаты расейскага парламенту прапанавалі адмовіцца ад інтэрнэту. Чалец Савету Федэрацыі Максім Каварджрадзе нават прыдумаў імя расейскаму інтэрнэту: «Чабурашка». На дзіўную прапанову Каварджрадзе інтэрнэт-карыстальнікі адказалі хваляй іранічных карыкатураў і прапановаю назваць адну з расейскіх плацежных сістэмаў «Шапакляк».

cheburashka

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары