Мітрапаліт: з Канчыты Вурст хацелі зрабіць Хрыста


Кіраўнік Беларускага экзархату РПЦ распавёў пра сваё стаўленне да «Еўрабачання», латарэяў і спорту.

Мітрапаліт Павел адказваў сёння на пытанні журналістаў. «Я не супраць конкурсаў, але калі яны скажаюць вобраз чалавечы, я супраць такіх конкурсаў. Спрабавалі прыпадобніць да вобразу Хрыста: даўгія валасы, бародка – а атрымалася пародыя. І вось гэта сёння захапляе людзей. Але мне проста каментаваць няёмка. Не ведаю, як назваць (Канчыту. – belsat.eu) – яго, яе. «Яно» – самае правільнае», сказаў мітрапаліт Павел.

Падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Менску, мітрапаліт Павел распавёў пра свае спартовыя зацікаўленасці: «Мне падабаецца прыгожы футбол. (…) У студэнцкія часы я гуляў у валейбол. Гэта быў мой любімы від спорту».

Праваслаўны іерарх падзяліўся з грамадскасцю інфармацыяй пра свой сантымент да снукеру (від більярду) і падкрэсліў, што ён прыхільнік fair play. «Я супраць таго, каб ставілі падножкі, гулялі жорстка і ўжывалі сілу там, дзе гэтага не трэба». Мітрапаліт таксама заявіў, што ён не вітае і азартных гульняў і не гуляе ў латарэі: «Калі мне прапаноўваюць латарэйны білет, я кажу, што ў азартныя гульні, тым больш з дзяржаваю, не гуляю».

ЮВ паводле БелаПАН, “Интерфакс-Беларусь”

Глядзі таксама
Каментары