Сучасныя людзі ў першабытных умовах. Новы фільм Віктара Аслюка на «Белсаце»


Ці магчымае жыццё па-за цывілізацый ды нават без грошай у цэнтры Еўропы? Адзін з найбольш выбітных беларускіх дакументалістаў Віктар Аслюк прэзентуе свой новы фільм «Шчаслівыя людзі». Прэм’ера стужкі – толькі на «Белсаце», 17 траўня.

Без электрычнасці, сувязі, амаль без грошай ды іншых атрыбутаў сучаснага жыцця. Гэтак у Расонскім раёне жывуць муж і жонка, Юрый ды Тамара Байковы, ужо 25 гадоў. Яны вярнуліся на малую радзіму з Пецярбургу, каб пачаць новае жыццё. Юра і Тамара адмовіліся не толькі ад цывілізацыі, але і ад людзей. Яны жывуць у лесе і маюць вялікую гаспадарку.
{movie}Шчаслівыя людзі. Трайлер|right|16401{/movie}

«Яны жывуць у гармоніі з прыродай і з сабой. У адрозненне ад тых людзей, што «ў горадзе», яны задавольваюцца малым: дзень прайшоў і дзякуй Богу, – распавядае пра сваіх герояў рэжысёр Віктар Аслюк. – Ім не трэба «пагоні», якая апаноўвае астатніх, бо «ў труну з сабой усё роўна нічога не возьмеш». Гэта вельмі простыя і часта цытаваныя прынцыпы, аднак насамрэч толькі адзінкі могуць імі кіравацца, што робіць нашых герояў такімі ўнікальнымі. Бо большасці гледачоў нават зразумець складана, як на такое цяжкое жыццё можна згадзіцца добраахвотна і пры гэтым быць шчаслівым».

Юрый ды Тамара вельмі цяжка працуюць і жывуць у аскетычных складаных умовах. Але толькі гледзячы на іх мы вяртаемся да нашае сутнасці: каровы, коні, куры, козы, чалавек – усё стварэнне прыроды. Яны супрацоўнічаюць, жывуць у падобных умовах і дапамагаюць адно аднаму. Гармонія чалавека з прыродаю, калі ён не спрабуе падпарадкоўваць, а сам падпарадкоўваецца законам прыроды.

Фільм Віктара Аслюка глядзіце ў суботу, 17 траўня, а 21:15. Стужку можна будзе паглядзець на сайце падчас он-лайн трансляцыі. Пасля эфіру фільм будзе даступны для прагляду і спампоўвання ў фільматэцы «Беласату».

ШВ, belsat.eu

https://youtu.be/Ws_ikUOrp9E

Глядзі таксама
Каментары