Аншлаг на фестывалі лялечных тэатраў у Горадні: усе білеты раскупілі


Гучнае тэатральнае шэсце прайшлося і па старым цэнтры Горадні. Тут адкрыўся другі з ліку фестываль лялечных тэатраў. Форум носіць назву «Лялькі над Нёмнам».

За год істотна вырасла геаграфія фэсту, сёлета ў Горадню прыехалі трупы з 20-ці гарадоў 8-мі краінаў свету, між якіх – Польшча, Украіна, Літва, Эстонія, Расея і Сербія.

«Надта насычаная праграма, нават для самых гледачоў. Гэтым наш фестываль і ўнікальны. Бо 5–6 спектакляў на дзень досыць складана адгледзець. Але такая нашая асаблівасць», – гэтак ацаніў праграму фестывалю гарадзенскі актор Васіль Прабадзяк.

{movie}Аншлаг на фестывалі лялечных тэатраў у Горадні: усе білеты раскупілі |right|16383{/movie}

Паказ спектакляў у Тэатры лялек, Драматычным тэатры, а таксама на падворку Старога замку будзе праходзіць да 15 траўня, пастаноўкі адбываюцца на 5-ці мовах, ёсць некалькі без словаў. З Украіны ў Горадні выступяць дзве трупы – з Хмяльніцкага і Роўна.

«Ровенскі тэатр лялек прывёз спектакль-імправізацыю «Калядная ноч» паводле народнай ўкраінскай лялечнай батлейкі, а другі спектакль наш, хмяльніцкі, прысвечаны народнай казцы «Сястрыца Алёнушка і браток Іванушка», якая, як аказалася, таксама літоўская народная казка. Я думаю, што беларуская таксама», – распавёў галоўны рэжысёр Хмяльніцкага тэатру лялек Сяргей Брэжан.

Аднак трапіць на спектаклі тым, хто толькі прачуў пра фестываль, будзе складана. Квіткі ўжо цалкам разышліся.

Іншыя тэмы: На пяці пляцоўках у менскім Верхнім горадзе прайшоў форум вулічных тэатраў. «Дай дарогу!» прэзентавалі кліп на іранічную песню «Танкіст» для аматараў камп’ютарных гульняў. Барадатая пераможца «Еўрабачання» Канчыта Вурст назвала сваю перамогу трыумфам талерантнасці ў Еўропе.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў